16 кастрычніка 2026 года ў гімназіі працягнуўся першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Сёння навучэнцы дэманстравалі свае веды, эрудыцыю і творчы патэнцыял па розных вучэбных прадметах
- Руская мова і руская літаратура (напісанне водгуку)
- Геаграфія
- Грамадазнаўства
Удзел у першым этапе – гэта выдатны шанс праверыць свае сілы, выйсці за межы школьнай праграмы і зрабіць першы крок да інтэлектуальных перамог.
Шчыра жадаем усім удзельнікам удачы, веры ў свае сілы, натхнення і высокіх вынікаў!