Ва ўстановах адукацыі завяршыўся першы (школьны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, які праходзіў з 9 па 30 кастрычніка. Гэтая падзея адкрыла новы алімпіядны сезон 2026/2027 навучальнага года і сабрала разам самых таленавітых, мэтанакіраваных і дапытлівых вучняў 8-11 класаў.
Вучні дэманстравалі свае веды, эрудыцыю і творчы патэнцыял па розных вучэбных прадметах. Усяго ў інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел 150 вучняў гімназіі. Па выніках ацэнкі журы, уладальнікамі дыпломаў і пераможцамі першага этапу сталі 56 гімназістаў. Менавіта яны заваявалі ганаровае права прадставіць нашу ўстанову адукацыі на другім этапе рэспубліканскай алімпіяды.
Пажадаем усім удзельнікам веры ва ўласныя сілы, поспеху і бліскучых перамог у наступных спаборніцтвах! Наперад, да новых вяршыняў!