Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Гімназісты - удзельнікі Рэспубліканскай канферэнцыі "Першы крок у навуку"

20.01.2025
Гімназісты - удзельнікі Рэспубліканскай канферэнцыі "Першы крок у навуку"

20 студзеня 2025 года ў НАН Беларусі стартавала рэспубліканская канферэнцыя вучняў "Першы крок у навуку". Арганізатарамі форуму сталі: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Савет маладых вучоных НАН Беларусі і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Канферэнцыя прымеркавана да Дня беларускай навукі і праводзіцца ў мэтах пошуку навучэнцаў, якія цікавяцца навуковымі даследаваннямі, развіцця навыкаў прэзентацыі вынікаў даследчай дзейнасці, фарміравання ў юных даследчыкаў уяўленняў аб сучасных дасягненнях беларускай навукі.

На секцыйных пасяджэннях па розных напрамках навукі эксперты вызначалі лепшых дакладчыкаў, якім былі ўручаны дыпломы. Кожнаму з дакладчыкаў быў уручаны сертыфікат удзельніка.

Вучні гімназіі другі год запар  прымаюць ўдзел у рабоце канферэнцыі. У гэтым годзе яе ўдзельнікамі сталі Лазерка Аляксандр, 11 клас - секцыя "Літаратуразнаўства" (навуковы кіраўнік - Падколзіна Жанна Паўлаўна), Казлова Кацярына, 10 клас - секцыя "Мовазнаўства 2" узнагароджана дыпломам "За лепшы даклад" (навуковы кіраўнік - Афонская Вольга Уладзіміраўна).

Віншуем нашых гімназістаў і іх педагогаў!

Версия сайта для слабовидящих