Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Гімназісты — сярод прызёраў спаборніцтваў па велатурызме

07.10.2026
Гімназісты — сярод прызёраў спаборніцтваў па велатурызме

Каманда нашай гімназіі 12 верасня 2026 прыняла ўдзел у спаборніцтвах па турысцка-прыкладным мнагабор’і ў тэхніцы веласіпеднага турызму.

Удзельнікі прадэманстравалі спрыт, вынослівасць і ўпэўненае валоданне навыкамі велатурызму. На дыстанцыі спартсменам трэба было паказаць дакладнасць, зладжанасць і ўменне хутка прымаць рашэнні. Падтрымка каманды і настойлівасць дапамаглі паспяхова справіцца з выпрабаваннямі.

Па выніках спаборніцтваў каманда гімназіі заняла трэцяе месца сярод устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Віншуем удзельнікаў і іх кіраўніка Дакука С.І. з выдатным вынікам! Жадаем новых дасягненняў, цікавых маршрутаў і ўпэўненых перамог!

Версия сайта для слабовидящих