Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Формула здароўя

11.11.2026
Формула здароўя

Вучні 7 класа гимназіі прынялі ўдзел у міжведамасным праекце «Формула здароўя». Арганізатары праекта — ДУА «Барысаўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр Барысаўскага раёна». У рэалізацыі праекта ўдзельнічаюць супрацоўнікі бібліятэкі, святары Барысаўскай епархіі, урачы — акушэры-гінеколагі, а таксама псіхолаг установы аховы здароўя «Барысаўскі радзільны дом» Кацярына Дзмітрыеўна Русанава. Разам яны ствараюць прастору, у якой падлеткі вучацца берагчы сваё здароўе як сапраўдны скарб.

Спецыялісты дапамагаюць юнакам і дзяўчатам зразумець, як ствараць умовы для захавання і ўмацавання рэпрадуктыўнага здароўя, фарміруюць навыкі здаровага ладу жыцця і выхоўваюць паважлівае стаўленне да ўласнага цела і душы. Бо здароўе — гэта не толькі фізічны дабрабыт, але і гармонія з прыродай і ўнутраным светам.

Версия сайта для слабовидящих