25 красавіка ў Цэнтры экалогіі і турызму адбылося ўрачыстае закрыццё XVII раённага экалагічнага фестывалю «Дзень Зямлі - 2026». Гэта маштабнае мерапрыемства традыцыйна праводзіцца з мэтай фарміравання экалагічнай свядомасці і беражлівых адносін да прыроды ў падрастаючага пакалення.
Праграма фестывалю была насычанай і разнастайнай. Удзельнікі змаглі праявіць свае веды і творчыя здольнасці ў такіх інтэлектуальных выпрабаваннях, як экалагічная алімпіяда «Экалагічны эрудыт», конкурс «Я — Эколаг» і Турнір юных біёлагаў.
Нам вельмі прыемна адзначыць поспехі нашых гімназістаў па выніках фестывалю:
Лыско Валерыя ўзнагароджана дыпломам III ступені па выніках экалагічнай алімпіяды «Экалагічны эрудыт».
Вучні 9–11 класаў былі адзначаны дыпломамі ўдзельнікаў Турніру юных біёлагаў.
Віншуем нашых юных эколагаў і іх настаўніка Вольгу Віктараўну Хаецкую з дасягненнямі! Жадаем не спыняцца на дасягнутым і сваімі справамі рабіць наш свет лепшым і чысцейшым.