У суботу ў гімназіі прайшло вялікае спартыўнае свята - "Дзень спорту і здароўя". Вучні ўсіх класаў прынялі ўдзел у цікавых спартыўных спаборніцтвах.
Вучні пачатковай школы аб'ядналіся ў зборныя каманды для ўдзелу ў вясёлых эстафетах.
Вучні 5–8 класаў праходзілі станцыі, на якіх працавалі прадстаўнікі вучнёўскага самакіравання.
А вучні 9-11 класаў высвятлялі хто з іх хутчэйшы, вышэйшы і мацнейшы на стадыёне гімназіі.
У выніку, не важна хто перамог! Важна, што прынялі ўдзел у гэтым свяце амаль усе гімназісты! Хто не ўдзельнічаў у эстафетах, той падтрымліваў сваю каманду. Нават бацькі не засталіся ў баку і наведалі свята ў гэты суботні дзень.