Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Я.Сіпакоў)
Сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
Важна, каб кожны з нас, беларусаў, ўсвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце. Ведаць i абараняць яе – наш абавязак. Дарэчы, эксперты ЮНЭСКА вырашылі, што беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай, а гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.
Дзень роднай мовы адзначылі і ў нашай гімназіі! Актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах прынялі вучні і настаўнікі!