Дзень настаўніка і дзень самакіравання
Напярэдадні Дня настаўніка ў гімназіі прайшоў святочны дзень самакіравання. Вучні дзесятага і адзінаццатага класаў паспрабавалі сябе ў ролі педагогаў і арганізатараў, а таксама павіншавалі настаўнікаў з прафесійным святам.
Адзінаццацікласнікі падрыхтавалі для педагогаў цёплыя словы і шчырыя пажаданні. Яны падзякавалі настаўнікам за веды, падтрымку, цярпенне і клопат, а таксама за мудрыя парады, якія дапамагаюць вучням упэўнена ісці да сваіх мэт.
Дзень самакіравання стаў для старшакласнікаў цікавым і адказным выпрабаваннем, а для педагогаў — нагодай убачыць школьнае жыццё з новага боку і атрымаць шмат добрых эмоцый.
Віншуем усіх настаўнікаў з прафесійным святам! Жадаем моцнага здароўя, натхнення, дабрабыту і ўдзячных вучняў!