Сення Беларусь адзначае самае маладое свята ў сваёй гісторы: Дзень народнага адзінства
Дзень народнага адзінства, 17 верасня - сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі, шчырага імкнення беларусаў жыць адной сям'ёй ва ўласным доме. Ён закліканы быў стаць гучным адказам усім нядобразычліўцам: падзяліць беларускі народ не атрымалася раней, не атрымаецца і надалей. Гэтае свята служыць яшчэ адным напамінам аб самадастатковасці беларускай дзяржаўнасці, сімвалізуе непахіснасць тэрытарыяльнай і этнічнай кансалідацыі беларускай нацыі.
Дзень народнага адзінства заклікае людзей розных сацыяльных, этнічных і рэлігійных груп аб'яднацца і працаваць над агульным дабрабытам краіны, нагадвае аб важнасці салідарнасці і згоды ў грамадстве. Ён дазваляе зразумець, што толькі разам мы можам пераадольваць цяжкасці і дасягаць поспеху.