Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Дзень Народнага Адзінства

17.09.2024
Дзень Народнага Адзінства

17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Ён заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206. Дата абрана не выпадкова: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы. Адноўленае ў 1939 г. адзінства дазволіла Беларусі выдужаць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.

У гімназіі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай значнай даце. Урок для вучняў 10-11 класаў правёў дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі. Гімназісты  даведаліся, чаму 17 верасня такая важная дата для беларусаў і абмеркавалі падзеі, якія сталі гістарычнай асновай свята, значэнне гэтага свята для сучаснай Беларусі, важнасць адзінства беларускага народа для захавання незалежнасці і суверэнітэту краіны.

Анатолій Станіслававіч Забароўскі стаў таксама спікерам на дыялогавай пляцоўцы "Дзень народнага  Адзінства: гістарычная спадчына", якая адбылася на ААТ "Барысаўскі завод агрегатаў". 

Святкаванне Дня народнага адзінства – даніна памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся за ўз'яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. Менавіта адзінства дапамагло нам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, перамагчы і аднавіць краіну з руін. І сёння мы разам працуем на карысць нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.

Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Версия сайта для слабовидящих