Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Дыялогавая пляцоўка з удзелам  інспектара па справах непаўналетніх

18.11.2026
Дыялогавая пляцоўка з удзелам  інспектара па справах непаўналетніх

18.11.2026 у гімназіі адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам  інспектара па справах непаўналетніх Борисаўскага РУУС Дадалко Р.І.

Падчас сустрэчы былі разгледжаны тры тэмы: злачынствы і ўзрост крымінальнай адказнасці, кібербяспека, незаконны абарот наркотыкаў.

Інспектар расказаў, што ў Беларусі крымінальная адказнасць наступае з 16 гадоў, а за некаторыя асабліва цяжкія злачынствы — з 14 гадоў. Ён патлумачыў, што непаўналетні, які ўдзельнічае ў правапарушэнні, можа адказваць перад законам, а яго дзеянні аказваюць уплыў на будучыню: праблемы з паступленнем, працаўладкаваннем і выездам за мяжу.

Вучні разабралі найбольш распаўсюджаныя схемы ашуканства ў сетках і мэсенджарах: фішынгавыя спасылкі, «лёгкі заробак», фальшывыя конкурсы, просьбы «пераслаць код» ці даць доступ да акаўнта.

Асаблівая ўвага была нададзена вербоўцы моладзі праз сеткі і мэсенджары. Злачынцы часта абяцаюць лёгкія грошы за «закладку» або перасылку пасылак. Інспектар падкрэсліў, што такія дзеянні лічацца злачынствам, нягледзячы на тое, што чалавек, магчыма, нават не ведае ўсяго ланцужка, і што за іх прадугледжана адказнасць да пазбаўлення волі. Калі вам прапануюць такую працу, не адказвайце і паведаміце дарослым.

Версия сайта для слабовидящих