ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Дыялогавая пляцоўка з першым сакратаром Барысаўскага раённага камітэта "БРСМ"

04.04.2023
Дыялогавая пляцоўка з першым сакратаром Барысаўскага раённага камітэта "БРСМ"

Сёння ў гімназіі прайшла сустрэча вучнёўскага актыву з першым сакратаром Барысаўскага раённага камітэта «БРСМ» Крагілевай Уладзіславай Барысаўнай. На дыялогавай пляцоўцы Уладзіслава Барысаўна і гімназісты абмеркавалі нядаўняе пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пры абмеркаванні асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням маладзёжнай палітыкі.

Уладзіслава Барысаўна, на сваім прыкладзе паказала, як моладзь Беларусі можа праявіць сябе і заняць вядомыя месцы ў грамадстве, захоўваючы пры гэтым свабоду выбару шляху развіцця.

Пасля абмеркавання, гімназісты задалі свае пытанні. Пытанні насілі разнапланавы характар, але больш за ўсё Уладзіслава Барысаўна адзначыла пытанне аб стварэнні палітычнай партыі «Белая Русь» і пытанне пра асабісты выбар актывістаў БРСМ.

У канцы мерапрыемства актывісты выбралі намесніка сакратара гімназічнай ячэйкі "БРСМ", вучаніцу 9 класа – Цэдрык Ксенію.

Версия сайта для слабовидящих