ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Дыплом фіналіста ў Шостай Рэспубліканскай алімпіядзе па інтэлектуальнай уласнасці

07.05.2024
Дыплом фіналіста ў Шостай Рэспубліканскай алімпіядзе па інтэлектуальнай уласнасці

З 6 па 7 мая прайшоў фінальны этап Шостай Рэспубліканскай алімпіяды па інтэлектуальнай уласнасці. Аніскевіч Арцём, вучань 5 "Б" класа, стаў адным з 12 прэтэндэнтаў на перамогу. Усяго на конкурс было даслана 186 работ.

Пасля ўрачыстай сустрэчы ўдзельнікаў у Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы юнакі і дзяўчаты наведалі Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, вывучылі функцыі Судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці. Экскурсія доўжылася 3 гадзіны.

Пасля гэтага ўдзельнікі адправіліся ў ТДА "ЛексПатэнт", дзе кіраўнік арганізацыі расказала пра важнасць аўтарскага права і магчымую абарону ўласных вынаходак.

Фінальны этап алімпіяды пачаўся з прывітальнай гутаркі  на тэму "Разгадаем загадкі па інтэлектуальнай уласнасці - зробім жыццё прыгажэйшым".

Далей прайшлі 2 этапы камандных першынстваў.

Апошнім этапам стала індывідуальнае заданне "Інтэлектуальная ўласнасць - гэта смачна!". Тут рабятам неабходна было зрабіць рэкламу тавару, выконваючы ўсе свае правы і правы іншых уласнікаў.

Пасля адбылося ўзнагароджанне пераможцаў алімпіяды. Аніскевіч Арцём атрымаў Дыплом фіналіста і прапанову прыняць удзел у Сёмай Рэспубліканскай алімпіядзе па інтэлектуальнай уласнасці! Віншуем Арцёма і яго настаўніка Алену Віктараўну Бур'якову!

Версия сайта для слабовидящих