Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Другі этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці

21.10.2024
Другі этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці

18 кастрычніка на базе ДУА "Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава" прайшоў другі (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У алімпіядзе прынялі ўдзел 95 вучняў з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Барысаўскага раёна.

Усяго трэба было рашыць 30 заданняў па 10 важных тэмах: асабістыя фінансы; наяўныя грошы; зберажэнні, уклады (дэпазіты); запазычанні; лічбавы банкінг; дзейнасць Нацыянальнага банка, манетарная палітыка; страхаванне; падаткі і зборы; інвестыцыі, каштоўныя паперы; фінансавая матэматыка. Мэта фінансавай граматнасці  ў тым, каб дапамагчы дзецям сацыялізавацца і дасягнуць поспеху ў будучыні. 

Сярод вучняў гімназіі таксама ёсць пераможцы: Лазерка Аляксандр, 11 клас - дыплом ІІІ ступені, Прус Канстанцін, 11 клас - Дыплом ІІІ ступені!

Быць фінансава граматным - гэта модна!

Версия сайта для слабовидящих