Сталі вядомыя вынікі абласнога конкурсу аратарскага майстэрства «Вобраз сучаснай беларускай жанчыны». Гэта творчае спаборніцтва аб'яднала самых таленавітых маладых людзей Мінскай вобласці.
Усе тры ўдзельнікі, якія прадстаўлялі нашу ўстанову адукацыі, атрымалі безумоўную падтрымку журы і сталі пераможцамі!
Вось імёны нашых герояў і іх настаўнікаў:
Сысоеў Яўгеній, 5 клас, кіраўнік - Шмуляўцова М.У. (англійская мова);
Маргуноў Міхаіл, 8 клас, кіраўнік - Падколзіна Ж.П. (беларуская мова);
Канашэвіч Уладзімір, 11 клас, кіраўнік — Афонская В.У. (беларуская мова).
Кожны з нашых гімназістаў змог знайсці свае асаблівыя словы, каб стварыць яркі і натхняльны вобраз сучаснай беларускай жанчыны. Журы высока ацаніла не толькі мастацтва слова, але і эмацыйнасць, артыстызм і глыбіню думкі кожнага ўдзельніка.
Шчыра віншуем нашых вучняў і іх паважаных кіраўнікоў з гэтым выдатным поспехам!
Жадаем нашым пераможцам новых творчых узлётаў, прыгожых перамог і упэўненасці ў сваіх сілах!