У гімназіі прайшоў агульны бацькоўскі сход, на якім выступілі прадстаўнік ДАІ Барысаўскага РУУС Дзям'янавіч Аляксей Эдуардавіч і загадчык псіханеўралагічнага дыспансера УАЗ "Барысаўская ЦРБ" Корзун Аляксандра Сяргееўна.
Корзун А.С. расказала бацькам пра псіхаактыўныя рэчывы, наступствы іх ужывання для арганізма чалавека, а таксама пра ўплыў на будучыню падлетка. Аляксандра Сяргееўна прывяла актуальныя прыклады наступстваў ужывання непаўналетнімі алкагольных напіткаў.
Дзям'янавіч А.Э. расказаў бацькам аб акцыі "Уважліва дзеці", а таксама даў парады як пазбегнуць ДТЗ у восеньскі перыяд.
Дырэктар гімназіі, Забароўскі Анатоль Станіслававіч расказаў бацькам аб асаблівасцях арганізацыі навучальнага працэсу ў новым навучальным годзе, а таксама падвёў вынікі 2022/2023 навучальнага года.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, Капытаў Вячаслаў Аляксандравіч расказаў бацькам аб арганізацыі дадатковай занятасці з непаўналетнімі ў новым навучальным годзе.