23 кастрычніка ў гімназіі прайшоў бацькоўскі сход для законных прадстаўнікоў вучняў 9-11 класаў "Прафесійнае самавызначэнне: дапаможам разам!". На сходзе выступіў дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі, які адзначыў важнасць і актуальнасць пытання, вызначыў праблемы і шляхі вырашэння, заклікаў бацькоў да супрацоўніцтва, вызначыў 7 крокаў на шляху да вызначэння прафесіі. Анатолій Станіслававіч яшчэ раз нагадаў бацькам аб заканчэнні навучальнага года, правілах выніковай атэстацыі, здачы выпускных экзаменаў, цэнтралізаваных экзаменаў, аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў гімназіі для дапамогі вызначэння вучнямі свайго прафесійнага выбару. Спыніўся асобна на прафесіі педагога, на важнасці і значнасці працы настаўніка. На сходзе выступілі запрошаныя госці: Гарадзецкая Вольга Віктараўна, намеснік галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя "Барысаўская цэнтральная раённая бальніца", якая падзялілася сваім поглядам на прафесію ўрача, на працу ў сістэме аховы здароўя маладых спецыялістаў. Аб важнасці будаўнічых прафесій і асаблівасцях навучння ў будаўнічым каледжы расказала Афонская Алена Віктараўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце УА "Барысаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж", запрасіла вучняў 9 класаў паўдзельнічаць у акцыі "Вучань на адзін дзень". Фалеева Алена Анатольеўна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння падпалкоўнік унутранай службы МНС, расказала аб цікавай і важнай рабоце ў МНС.