Сення ў ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава" прайшоў першы этап алімпіяды па фінансавай граматнасці. Яе ўдзельнікамі сталі гімназісты 8-11 класаў. Заданні былі рознай цяжкасці, але вучні паспяхова з імі справіліся.
Найбольш складанымі аказаліся пытанні па тэмах "Падаткі і зборы" (напрыклад пытанне: Івану Іванавічу штомесяц выплачваюць заработную плату ў памеры 1720 рублёў. Якую суму яму трэба будзе ўказаць у падатковай дэкларацыі, калі з заробку вылічваюць падаходны падатак у памеры 13% і адлічэнні ў ФСАН у памеры 1%?) і "Дзейнасць Нацыянальнага банка, манетарная палітыка" (Паліна збірае на электрасамакат, які каштуе 360 рублёў, і кожны месяц кладзе ў скарбонку 30 рублёў. Ці зможа Паліна купіць праз год той самакат, які хоча, калі гадавая інфляцыя складзе 5%)
Па завяршэнні алімпіяды вызначыліся пераможцы, імі сталі:
1. Канашэвіч Уладзімір, 9 "А" клас
2. Лазерка Аляксандр,10 "А" клас
3. Веялка Раман, 9 "А".
Віншуем з перамогай!
Жадаем далейшых поспехаў на наступных этапах!
.