Вучні прайшлі праз алімпіяду па фінансавай граматнасці. Фінансавая граматнасць – ключ да будучыні.
Ужо традыцыйна, у межах рабты рэсурснага цэнтра па фінансавай граматнасці, у гімназіі адбылася знакавая падзея – алімпіяда па фінансавай граматнасці. У гэтым годзе гімназія сабрала пад сваім дахам найбольш дасведчаных і зацікаўленых вучняў 5-8 класаў з розных устаноў адукацыі нашага раёна. Алімпіяда стала не проста праверкай ведаў, а сапраўдным святам розуму, дзе юныя таленты маглі праявіць свае навыкі ў разуменні складаных фінансавых аспектаў.