Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Акцыя "Увага, дзеці"

04.09.2025
Акцыя "Увага, дзеці"

З 25 жніўня па 5 верасня 2025 года ў нашай краіне ў сувязі з пачаткам новага навучальнага года праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС Беларусі "Увага - дзеці!".

Прафілактычная акцыя заклікана павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў, прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей. У гэтыя дні прадугледжваецца абавязковы рух транспартных сродкаў у светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.

У ходзе акцыі супрацоўнік ДАІ Дзям'янавіч А.Э. правёў прафілактычныя гутаркі з навучэнцамі. Асаблівая ўвага была ўдзелена правілам бяспечнага перамяшчэння пешаходных пераходаў. І нагадаў асноўныя правілы дарожнага руху:
-перасоўвацца варта выключна па ходніках ці пешаходным дарожкам;
-пры выхадзе на праезную частку ў жылых раёнах неабходна ўпэўніцца, што пераход бяспечны;
-асаблівую асцярожнасць трэба праяўляць побач з аўтамабілямі, якія рухаюцца заднім ходам;
-пры выхадзе з двара ці праз арку трэба ісці спакойна, папярэдне пераканаўшыся, што паблізу няма транспарту;
-перасякаць дарогу можна толькі на зялёны сігнал святлафора;
-перад пераходам праезнай часткі абавязкова трэба ацаніць сітуацыю і пераканацца ў бяспецы;
-у цёмны час сутак або пры дрэннай бачнасці неабходна выкарыстоўваць святлоадбіўныя элементы.

Версия сайта для слабовидящих