У бібліятэцы № 6 г. Барысава адбылася акцыя «Шчасце быць чытачом», прымеркаваная да ўрачыстага прысвячэння першакласнікаў у чытачы бібліятэк.
Для першакласнікаў гімназіі гэты дзень стаў першым крокам у захапляльны свет кніг і адкрыццяў. Падчас сустрэчы вучні пазнаёміліся з бібліятэкай, даведаліся, як выбіраць кнігі і беражліва з імі абыходзіцца. Разам з бібліятэкарамі першакласнікі пагарталі цікавыя выданні, паразважалі пра любімых літаратурных герояў і ўбачылі, што ў кнігах можна знайсці адказы на самыя розныя пытанні.
Урачыстае прысвячэнне дапамагло дзецям адчуць сябе часткай вялікага чытацкага сяброўства. Няхай кожная кніга дорыць ім радасць, натхненне і новыя адкрыцці, а бібліятэка стане месцам, куды хочацца вяртацца зноў і зноў.