Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Акцыя "Беларусь – энергаэфектыўная краіна"

06.11.2026
Акцыя "Беларусь – энергаэфектыўная краіна"

З 30 кастрычніка па 11 лістапада 2026 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці правядзе рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада).

Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 «Аб прыярытэтных кірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 № 239-З «Аб энергазберажэнні».

Мэта правядзення акцыі – павышэнне асвечанасці беларускіх грамадзян аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з’яўляецца значнай мерай у павышэнні энергаэфектыўнасці эканомікі краіны.

 

Інфармацыйныя матэрыялы на адпаведную тэматыку размешчаны на інтэрнэт-сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці ў раздзеле «Папулярна пра энергазберажэнне/Карысныя парады» перайсці

 

Версия сайта для слабовидящих