Драматычная старонка гісторыі нашай краіны напісана дзесяцігадовай вайной у Афганістане (1979–1989 гады).
Сотні нашых землякоў, маладых, якія яшчэ не зведалі радасці кахання, якія пайшлі са зброяй у руках выконваць загад, не вярнуліся дадому, не прынеслі ў свае сем'і шчасце жыцця, а засталіся назаўжды маладымі.
У Афганістане з 1979 па 1989 гады праходзілі службу каля 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі. З іх 771 чалавек загінуў.
Пра адвагу, мужнасць і стойкасць нашых салдат паведамі сёння, 16.02.2026, госці гімназіі, ветэраны Афганскай вайны, Патоцкі Аляксандр Анатольевіч і Шакурын Курбун Зіёевіч.
Шмат пытанняў было у рабят, на якія адказвалі ветэраны:
пра складанасці ваеннага жыцця, пра сяброў, пра ваенныя аперацыі…
Мы схіляем галовы перад светлай памяццю воінаў.