Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і

15.05.2025
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 г. «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» у Беларусі ўстаноўлены Дзень сям'і - 15 мая.
Сям'я для беларусаў заўсёды займала найважнейшае месца ў шэрагу агульначалавечых каштоўнасцяў. Бо сям'я - натуральная і неад'емная частка нашага жыцця. Кожнаму чалавеку важна мець сям'ю, сваю хату. Сям'я - гэта крэпасць, апора і падтрымка, абарона. Дужая сям'я дорыць цеплыню, абарону і спакой.

Сёння ў гімназіі адбыўся Адзіны урок, прысечаны Дню сям'і . 
Вучні пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі Дня сям'і, абмеркавалі важнасць сямейных каштоўнасцяў, узаемападтрымкі і павагі. Для рабят былі арганізаваны і творчыя заняткі, дзе дзеці малявалі сямейныя партрэты, складалі генеалагічныя дрэва і ўдзельнічалі ў віктарынах на тэму сямейных традыцый, прагляд тэматычных відэаролікаў з наступным абмеркаваннем ролі сям'і ў сучасным свеце.
Урок закліканы нагадаць дзецям пра цяпло сямейнага ачага і заахвоціць іх шанаваць і берагчы адносіны з роднымі.

Версия сайта для слабовидящих