24 верасня ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць Адзіны дзень бяспекі. Гэтае штогадовае мерапрыемства накіравана на навучанне грамадзян правільным дзеянням пры пажарах, іншых надзвычайных сітуацыях і засваенне навыкаў аказання першай дапамогі. Наша гімназія не засталася ў баку і прыняла актыўны ўдзел у гэтай важнай акцыі. Галоўнай падзеяй дня стала практычная трэніроўка па эвакуацыі людзей з будынка пры пажары. Пасля адпаведнага сігналу трывогі вучні, педагогі і тэхнічны персанал арганізавана і без панікі пакінулі кабінеты праз аварыйныя выхады.Такія заняткі дапамагаюць давесці дзеянні пры надзвычайнай сітуацыі да аўтаматызму. Сённяшняя эвакуацыя паказала, што каманда гімназіі ўмее дзейнічаць зладжана, хутка і напагатове да любых нечаканасцей.