Сення ў гімназіі праведзены Адзіны дзень інфармавання па дзвюм тэмам: “Беларускі каравай – 2026: харчовая бяспека краіны” і “Усебеларускі народны сход – гарант стабільнасці і паступальнага развіцця краіны”
Па першай тэме было адзначана, што адным з ключавых напрамкаў сацыяльна-эканамічнай стратэгіі беларускай дзяржавы застаецца развіццё вёскі і аграрнай вытворчасці. Гэта не проста галіна эканомікі. Гэта падмурак харчовай бяспекі. І ў сучасных умовах уплыў аграрнай галіны на стабільнае развіццё нашай краіны толькі ўзрастае
Якасць харчавання - гэта адна з найважнейшых умоў дабрабыту кожнага беларуса. А сельская гаспадарка - галіна шматфункцыянальная, якая стымулюе развіццё шэрагу сумежных сфер. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы А. Р. Лукашэнка, адзін чалавек у сельскай гаспадарцы забяспечвае работу ад 7 да 10 чалавек у горадзе - гэта і харчовая прамысловасць, і гандаль, і грамадскае харчаванне, і машынабудаванне, і навука.
Па другой тэме – усебеларускі народны сход з'яўляецца ўвасабленнем глыбокай гістарычнай традыцыі, пачынаючы ад Полацкага веча, Усебеларускага з'езда 1917 г., Народнага сходу Заходняй Беларусі 1939 г.
Непераходзячая каштоўнасць Сходу як інструмента прамой дэмакратыі заключаецца ў першую чаргу ў прадастаўленні грамадзянам магчымасці непасрэднага абмеркавання і прыняцця рашэнняў па найбольш актуальных пытаннях жыцця дзяржавы і грамадства