19 сакавіка ў нашай гімназіі адбыўся Адзіны дзень інфармавання. Сустрэчу з працоўным калектывамправёў дырэктар установы адукацыі Забароўскі Анатолій Станіслававіч.
Галоўная тэма сустрэчы - «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры». Падчас свайго выступлення Анатолій Станіслававіч акцэнтаваў увагу на тым, што росквіт усёй краіны пачынаецца з дабрабыту кожнага асобнага горада і пасёлка. Былі абмеркаваны пытанні будаўніцтва жылля, развіцця медыцыны і адукацыі, а таксама стварэння новых працоўных месцаў для моладзі ў рэгіёнах.