Падведзены вынікі IX Адкрытага міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка "Дружаць дзеці на планеце". У конкурсе прынялі ўдзел больш за 10000 работ з 27 краін свету: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Балгарыя, В'етнам, Грузія, Іран, Італія, Казахстан, Камбоджа, Катар, Кыргызстан, Латвія, Малдова, М'янма, Пакістан, Расія, Румынія, Сербія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Сірыя, Таджыкістан, Тайланд, Туркменістан, Узбекістан, Францыя, Чэхія. Ва ўзроставай катэгорыі 12-13 гадоў 1 месца заняла вучаніца нашай гімназіі Кострыкава Яна! Педагог - Людміла Мікалаеўна Дзядкова! Віншуем і ганарымся!