Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

ЗЛЖ-кірмаш “У новы год – са здароўем!”

24.12.2025
ЗЛЖ-кірмаш “У новы год – са здароўем!”

24 снежня ў гімназіі адбыўся вялікі ЗЛЖ-кірмаш “У новы год – са здароўем!”. Мэта мерапрыемства – прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя настольных гульняў, арганізацыя змястоўнага вольнага часу гімназістаў.

Вучні разам з класнымі кіраўнікамі прэзентавалі настольныя гульні па ЗЛЖ, якія распрацавалі самастойна. "Лато пра здароўе", "Паляна здароўя", "Уно-здароўе", "Эрудыт - знаўца здароўя", " Адгадай, хто я?", "Кубікі здароўя", "Вітамінкі", "Пазлы на здароўе", “Кола дабрабыту”, “Свая гульня”, "Шкодныя звычкі"  і інш.  Гульні атрымаліся арыгінальныя, цікавыя, разнапланавыя. Кожны – як вучань, так и педагог змаглі праверыць свае веды аб правільным харчаванні, фізічнай актыўнасці, шкодных звычках і стрэсаўстойлівасці. 

Настольныя гульні, якія доўгі час лічыліся крыніцай забаў, ператварыліся ў магутны інструмент ўмацавання псіхічнага здароўя. Яны сталі не проста займальным спосабам прабавіць час, але і стымулююць кагнітыўныя функцыі, уключаючы памяць, гнуткасць розуму, эмацыйную рэгуляцыю.

Дзякуй усім удзельнікам за актыўнасць і энергію! Вашы веды і творчасць - лепшы ўклад у здаровую будучыню.

Версия сайта для слабовидящих