Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

"Захоўваючы традыцыі, праектуем будучыню": у гімназіі прайшоў жнівеньскі педагагічны савет

31.08.2026
"Захоўваючы традыцыі, праектуем будучыню": у гімназіі прайшоў жнівеньскі педагагічны савет

31 жніўня 2026 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” адбылася важная і ўрачыстая падзея - пасяджэнне жнівеньскага педагагічнага савета. Тэма сустрэчы была вызначана сімвалічна і стратэгічна: «Захоўваючы традыцыі, праектуем будучыню» (Вынікі адукацыйнага працэсу і вектары развіцця  ў 2026/2027 навучальным годзе)

Педсавет адкрыў дырэктар гімназіі Анатолий Станіслаўавіч Забароўскі. Звяртаючыся да калектыву, Анатоль Станіслаўавіч цёпла павітаў педагогаў і пазнаёміў прысутных з парадкам дня. Кіраўнік падкрэсліў, што пройдзены навучальны год пацвердзіў высокі прафесіяналізм работнікаў гімназіі. Нам ёсць чым ганарыцца: другі год запар калектыў займае 1 месца ў раённым конкурсе на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі, а рашэннем Барысаўскага райвыканкама гімназія занесена на Дошку гонару Барысаўскага раёна. Дырэктар шчыра падзякаваў калектыву, адзначыўшы, што гэты высокі вынік - асабістая заслуга кожнага настаўніка, плён іх штодзённай адданай працы.

Падчас педагагічнага савета быў праведзены глыбокі разнапланавы аналіз дзейнасці па асноўных напрамках: адукацыйны працэс, ідэалагічная і выхаваўчая праца, метадычная дзейнасць і кадравы патэнцыял, а таксама гаспадарчая дзейнасць.

Адметнай рысай педсавета стаў прынцыповы і крытычны падыход да аналізу недахопаў. Кіраўніцтва і калектыў адкрыта абмеркавалі праблемныя зоны: неабходнасць зніжэння долі вучняў са здавальняючым узроўнем ведаў, павышэнне аб’ектыўнасці ацэньвання, узмацненне ранніх этапаў падрыхтоўкі да алімпіяд, павелічэнне ахопу дзяцей гурткамі духоўна-маральнай накіраванасці, актывізацыю дзейнасці інжынерна-тэхнічнага цэнтра і супрацоўніцтва з Нацыянальным дзіцячага тэхнапаркам, а таксама якаснае змяненне падыходаў да сумеснай прафілактычнай працы.

Акрамя абмеркавання выніковага дакладу і стратэгічных кірункаў, на педагагічным савеце былі разгледжаны і другія важныя пытанні арганізацыі жыццядзейнасці гімназіі ў новым навучальным годзе.

Прыемным  момантам сустрэчы стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання. За высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё адукацыйнай прасторы гімназіі і выдатныя вынікі па выніках мінулага года  Анатолій Станіслававіч Забароўскі ўручыў заслужаныя граматы і падзякі лепшым педагогам калектыву. Гэта ўзнагароджанне стала яркім пацверджаннем таго, што праца кожнага настаўніка каштоўная і важная для нашай агульнай гімназічнай сям'і.

Педагагічны савет завяршыўся на натхняльнай ноце. Прынятыя пастановы сталі дакладнай праграмай дзеянняў для кожнага члена калектыву, увасабляючы ў жыццё галоўны дэвіз і назву сустрэчы - «Захоўваючы традыцыі, праектуем будучыню». Менавіта праз глыбокую павагу да набытага вопыту і смелае праектаванне інавацый калектыў вызначыў якасныя вынікі адукацыйнага працэсу і вектары развіцця ў 2026/2027 навучальным годзе. Гімназія гатова да новых педагагічных вышынь!

Версия сайта для слабовидящих