Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

З Днём настаўніка!

04.10.2024
З Днём настаўніка!

На роспач не маеш права,
Хаваеш слабасць і стому.
Твая нялёгкая справа
Жыццё адкрываць другому.

 

У першую нядзелю кастрычніка ва ўсёй краіне адзначаюць свята — Дзень настаўніка.

Свята юных і мудрых, строгіх і ласкавых, цярплівых і чулых, -  свята лепшых педагогаў!
Дзень настаўніка — адзін з самых яркіх дней у нашай гімназіі!  

З самай раніцы ў фае панавала святочная атмасфера. Адзінаццацікласнікі гучна і дружна сустракалі кожнага настаўніка,

віншавалі з гэтым выдатным святам, ніхто з педагогаў не застаўся без увагі!
Сёння па традыцыі праходзіў дзень самакіравання: вучні старэйшых класаў правялі ўрокі замест сваіх настаўнікаў.

І нават ролю кіраўніцтва таксама выконвалі вучні 11 класаў. Усе справіліся на 10 балаў! Мы ўпэўненыя, што такі вопыт дапамагае рабятам не толькі больш шанаваць працу сваіх педагогаў, але і развівае ў іх навыкі лідарства і адказнасці. І можа, гэты дзень для кагосьці з цяперашніх вучняў стане першым крокам у будучую прафесію! 

Прыгожым сюрпрызам стаў і яркі флэшмоб, падрыхтаваны гімназістамі для любімых настаўнікаў!

Гэты дзень завяршыўся святочным канцэртам, які стаў падарункам для ўсіх тых, хто дае дарогу ў жыццё сваім вучням.   

Дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі павіншаваў педагогаў са святам і пажадаў, 
каб творчая энергія і аптымізм заўсёды спадарожнічалі ў працы, бо ўклад у справу, якой яны прысвяцілі шмат гадоў, неацэнныя. 
Анатолій Станіслававіч уручыў граматы і падзякі настаўнікам за іх высокі прафесіяналізм, творчы падыход да навучання, 
асобна падзякаваў і павіншаваў ветэранаў педагагічнай працы.
Вялікі дзякуй усім удзельнікам такога  яркага і ўрачыстага свята!  

Любові вучыць адданай
Да роднай пявучай мовы,
Што з песні жытоў саткана,
Са звону гусляў вясновых.
Любові да роднага краю,
Да песень і казак матулі,
Сівых курганоў ля гаю,
Дзе мудрыя продкі паснулі.
У працы не маеш права:
На роспач,
на слабасць,
На стому.
Твая пачэсная справа —
Жыццё адкрываць другому.
Версия сайта для слабовидящих