Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь

15.01.2026
Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь

Сёння гімназістам, якім споўнілася 14 гадоў, падарылі кнігу "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
У нашай краіне стала добрай традыцыяй грамадзянам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, дарыць кнігу "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь". Гэтае маляўнічае выданне як нельга лепш спадабалася нашым вучням.
«Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь» - выдатна аформлены альбом пра нашу Радзіму, яе гісторыю, дзяржаўны лад, непаўторную прыроду, нацыянальныя традыцыі і перспектывы развіцця.

Кніга з 7 раздзелаў выкладае артыкулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь простай і зразумелай мовай і прыводзіць прыклады яе прымянення. Гэта падарункавае выданне выпускаецца ў рамках рэалізацыі Прэзідэнцкай праграмы "Дзеці Беларусі".

Юныя грамадзяне, якія атрымалі падарунак, прызналі, што кніга
"Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" не толькі эстэтычна аформлены падарунак, але і выдатны ўніверсальны падручнік у дапамогу школьнай праграме па гісторыі, грамадазнаўству і літаратуры на астатнія гады вучобы.

Версия сайта для слабовидящих