Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

XVII раённы мастацкі конкурс "Якога колеру вясёлка"

05.04.2025
XVII раённы мастацкі конкурс "Якога колеру вясёлка"

       Традыцыйна ў час вясновых канікул  ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 Барысава “ гасцінна прымае юных  мастакоў навучальных устаноў Барысаўскага раёна для творчага спаборніцтва. 26 сакавіка 2025 года быў праведзены XVII раённы мастацкі конкурс "Якога колеру вясёлка". У спаборніцтвах прынялі ўдзел 66 вучняў з 25 устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Барысаўскага раёна. Дзеці павінны былі раскрыць у малюнках адну з трох тэм: "Салют Перамогі", "Дзяцінства - чароўная краіна" і "Свет ратавальнікаў". 
     Удзельнікі  з захапленнем і цікавасцю працавалі над раскрыццём усіх тэм, прымянялі розныя метады і прыёмы выканання малюнкаў з выкарыстаннем пастэлі, акварэлі, гуаш  і іншых сродкаў выразнасці. Члены журы  прызналі  пераможцамі  ў розных намінацыях  27 вучняў. Сярод членаў журы, якія ацэньвалі мастацкае майстэрства маладых мастакоў, быў Віталій Яўгеньевіч Бабіч, кіраўнік філіяла “Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі” ўніверсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства надзвычайных сітуацый Рэспублікі Беларусь. Віталій Яўгеньевіч уручыў арганізатарам конкурсу сертыфікат на экскурсію ў філіял універсітэта для ўзнагароды  пераможцаў.
    Экскурсія адбылася 4 красавіка 2025 года, у час якой юныя мастакі пазнаёміліся з магчымасцямі сучаснай пажарнай тэхнікі. Яркія ўражанні пакінулі лакацыі, якія былі  размешчанымі на вучэбным палігоне. Вучні ўдзельнічалі ў тушэнні полымя з вогнетушыцеля і бранзбойта, пазнаёміліся  з правіламі поводзін у надзвычайнай сітуацыі пры крушэнні самалёта. Гэта паездка дала кожнаму вучню незабыўныя эмоцыі. 
    Вучні падзякавалі за цікавае і павучальнае мерапрыемства. У якасці падарунка яны ўручылі выратавальнікам свае творчыя работы.  

 

Версия сайта для слабовидящих