Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Выстава-гутарка "Абяры жыццё"

16.03.2026
Выстава-гутарка "Абяры жыццё"

16.03.2026 вучні 9 «Б» класа наведалі ДУК "Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева", дзе прынялі ўдзел у выставе-гутарцы "Абяры жыццё", у рамках міжведамаснай праграмы "Формула здароўя"

Айцец Антоній Сямілет, духоўнік УАЗ "Барысаўскі радзільны дом" пагутарыў аб каштоўнасці жыцця будучага дзіцяці, праве на жыццё кожнага чалавека і абароне маці і дзіцяці.

Выкладчыца УА "Барысаўскі медыцынскі каледж", Бабкоўп Алена Віктараўна сумесна са студэнтамі каледжа азнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з медыцынскімі аспектамі аборту, расказала пра пастабортны сіндром і віды кантрацэпцыі.

Адмысловая ўвага была нададзена захаванню рэпрадуктыўнага здароўя падлеткаў, важнасці цнатлівых паводзін і адказнасці за сваю будучыню

Версия сайта для слабовидящих