Паважаныя ўдзельнікі ЦЭ і РЦЭ 2026!
У мэтах павышэння эфектыўнасці і празрыстасці правядзення экзаменацыйных працэдур, а таксама забеспячэння адзінага падыходу пры апрацоўцы персанальных звестак удзельнікаў, Міністэрствам адукацыі Беларусі прыняты змены ў Інструкцыю па арганізацыі і правядзенні цэнтралізаванага іспыту (пастанова Міністэрства адукацыі ад 11.07.2022 №184 са змяненнямі, унесенымі пастановай ад 05.12.2025 № 207 (перайсці).
Асноўныя змены:
Запаўненне бланка адказаў
Для грамадзян Беларусі, якія маюць ідэнтыфікацыйны нумар, у полі "Ідэнтыфікацыйны нумар" указваецца толькі сам ідэнтыфікацыйны нумар (фармат: ЦЦЦЦЦЦЦ Б ЦЦЦ ББ Ц, дзе Ц - лічба, Б - лацінская літара). Указанне серыі і нумару пашпарта ў гэтым выпадку не патрабуецца. Калі ва ўдзельніка адсутнічае ідэнтыфікацыйны нумар, запаўняюцца дадзеныя дакумента, які сведчыць асобу (серыя і нумар).
Забарона на выкарыстанне запісаў са зместам заданняў
Удзельнікам ЦЭ і РЦЭ забаронена мець пры сабе і выносіць з аўдыторый або пункта правядзення экзамену запісы са зместам тэставых (экзаменацыйных) заданняў – на папяровых, электронных і іншых носьбітах. Гэта ўключае фатаграфіі, аўдыё- і відэазапісы, раздрукоўкі, рукапісныя канспекты і да т.п.
Удакладнены патрабаванні да калькулятараў
Дазволена выкарыстоўваць толькі просты аднарадковы калькулятар, які дазваляе выконваць:
– арыфметычныя дзеянні (+, –, ×, ÷)
– выманне квадратнага кораня,
– аперацыі з працэнтамі і зваротнай велічынёй,
– змену знака,
– аперацыі з адным вочкам памяці.
Допуск канкрэтнай прылады да выкарыстання ажыццяўляюць члены арганізацыйнай камісіі пункта правядзення экзамену. У кожным пункце прадугледжаны падменны фонд сертыфікаваных калькулятараў.
Звяртаем увагу, што на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў размешчана:
Памятка удзельніку РЦЭ - 2026 спампаваць
Парадак запаўнення бланка адказаў спампаваць
Падрабязная інфармацыя аб патрабаваннях да калькулятараў спампаваць