Падведзены вынікі Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячых мастацкіх праектаў "Наследники Язэпа Драздовіча".
На заключны этап выставы-конкурсу ад Мінскай вобласці былі прадстаўлены 16 мастацкіх праектаў калектываў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва са званнем "Народны", "Узорны", "Заслужаны" ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Па выніках Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячых мастацкіх праектаў "Спадчыннікі Язэпа Драздовіча" ўзнагароджаны:
у намінацыі "Падарожжа па Беларусі" Дыпломам I ступені вучні ўзорнага аматарскага калектыву мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Захапленне" ДУА "Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава", мастацкі праект "Экскурсія па Беларусі" (педагог Дзядкова Людміла Мікалаеўна);
у намінацыі “Распісныя “дываны” ўзнагароджаны:
Дыпломам II ступені вучні ўзорнага аматарскага калектыву мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Захапленне" праект "Самабытны голас продкаў" (педагог Дзядкова Людміла Мікалаеўна).
Віншуем нашых таленавітых вучняў і іх педагога!