Мінскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду свету сумесна з упраўленнем па адукацыі Мінаблвыканкама падвялі вынікі літаратурнага конкурсу "Патрыятызм вачыма дзяцей". Конкурс праводзіўся ў трох узроставых катэгорыях: 9 - 11 гадоў, 12 - 14 гадоў і 15 - 16 гадоў. Рабятам далі магчымасць паказаць свае творчыя здольнасці ў дзвюх намінацыях: «Лепшы празаічны твор» і «Лепшы вершаваны твор». Удзельнікам неабходна было прадставіць сачыненні па заяўленых тэматыках. У конкурсе бралі ўдзел больш за 100 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх раёнаў вобласці. Пераможцамі сталі 18 хлопчыкаў і дзяўчынак. Іх узнагародзілі граматамі і каштоўнымі падарункамі ад Мінскага абласнога аддзялення Фонда. Работы вучняў увайшлі ў літаратурны зборнік, выдадзены па выніках конкурсу. Сярод пераможцаў - вучань 5 "В" класа Лашчотка Аляксей, які атрымаў Дыплом І ступені!
Віншуем Аляксея і яго настаўніка Ганец Наталлю Іванаўну!