Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Вяршыня майстэрства: наша гімназія прызнана лепшай па выніках 2025 года!

07.03.2026
Вяршыня майстэрства: наша гімназія прызнана лепшай па выніках 2025 года!

Праца на вынік, адданасць справе і пастаяннае развіццё прынеслі заслужаную ўзнагароду. Наша беларускамоўная гімназія стала пераможцам раённага этапу конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» па выніках 2025 года. Калектыў нашай установы атрымаў Дыплом I ступені ў  намінацыі «Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаная ў гарадской мясцовасці».

Гэтая перамога - вынік сумеснай працы настаўнікаў, вучняў і бацькоў, якія штодзень ствараюць сучасную і якасную адукацыйную прастору.

Гэтая ўзнагарода падкрэслівае, што наша гімназія з'яўляецца не толькі цэнтрам ведаў, але і прыкладам эфектыўнага менеджменту ў сферы адукацыі.

Быць лепшымі сярод гарадскіх устаноў - гэта і вялікі гонар, і вялікая адказнасць.

Віншуем кожнага, хто дачыніўся да гэтага поспеху! Мы не спыняемся на дасягнутым і ўпэўнена крочым да новых вяршынь!

Версия сайта для слабовидящих