29 лістапада на Барысаўшчыне прайшла маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя бітвы на Бярэзіне 1812 года.
Вучні і педагогі гімназіі прынялі ўдзел у мерапрыемствах: цырымонія ля помнікаў рускім салдатам на Брылёўскім полі,
ускладанне кветак каля знака на месцы «Батарэі».
На Батарэях, акрамя рэканструкцыі, для гледачоў былі разгорнуты гандлёвыя кропкі, дзе можна было набыць сувеніры,
у тым ліку прадастаўленыя ў рамках работы гімназічнай вучнёўскай бізнэс-кампаніі "ЭКАДАРунак" .