Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Вучэбна-палявыя зборы і медыцынская практыка працягваюцца

03.06.2026
Вучэбна-палявыя зборы і медыцынская практыка працягваюцца

Вучэбна-палявыя зборы і заняткі па медыцынскай падрыхтоўцы працягваюцца і набываюць для вучняў 10-х класаў  яшчэ больш практычны фармат. Галоўная асаблівасць гэтых 10 дзён - максімум практыкі і пагружэнне ў рэальныя прафесійныя ўмовы. Нашы дзесяцікласнікі ўжо паспелі наведаць яшчэ некалькі знакавых аб'ектаў Барысаўскага раёна, дзе змаглі адпрацаваць важныя жыццёвыя навыкі.

Адным з ключавых пунктаў праграмы стала наведванне раённай ратавальнай станцыі. Гімназісты пабачылі, як працуюць прафесіяналы, якія штодня сочаць за бяспекай на вадзе. Хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся са спецыяльным абсталяваннем ратавальнікаў-вадалазаў, даведаліся пра алгарытмы дзеянняў у надзвычайных сітуацыях і замацавалі правілы паводзін на вадаёмах у летні перыяд, што асабліва актуальна ў перыяд летніх канікул.

Практычная медыцынская падрыхтоўка для нашых вучняў выйшла далёка за межы вучэбных кабинетаў: гімназісты наведалі лабараторыі і сімуляцыйныя класы Барысаўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. Тут кожны змог паспрабаваць сябе ў ролі медыцынскага работніка. Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў дзяўчаты адпрацоўвалі навыкі на сучасных трэнажорах і манекенах: вучыліся правільна накладаць павязкі, рабіць першасную рэанімацыю і аказваць першую дапамогу пры розных траўмах.

Асаблівым момантам праграмы стала экскурсія для дзяўчат у Барысаўскі радзільны дом. Старшакласніцы пазнаёміліся са спецыфікай працы гэтай установы аховы здароўя, даведаліся пра важнасць догляду за нованароджанымі і атрымалі каштоўныя веды, якія спатрэбяцца кожнай будучай маці і гаспадыні.

Кіраўніцтва гімназіі выказвае шчырую падзяку супрацоўнікам ратавальнай станцыі, выкладчыкам медыцынскага каледжа і калектыву Барысаўскага радзільнага дома за высокі ўзровень арганізацыі заняткаў для нашых вучняў!

Версия сайта для слабовидящих