ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Вучань года Мінскай вобласці 2023 вучыцца ў беларускамоўнай гімназіі

12.01.2024
Вучань года Мінскай вобласці 2023 вучыцца ў беларускамоўнай гімназіі

Унікальны праект "Вучань года" штогод адкрывае новыя імёны. Традыцыйна конкурс праходзіў у два этапы: раённы і абласны. Спачатку юнакі і дзяўчаты прайшлі адбор у Барысаўскім раёне па сямі намінацыях: вызначаліся лепшыя вучні ў вучэбнай, творчай, праектнай і працоўнай дзейнасці, спорце, грамадскай рабоце. У выніку ўдзельнікамі абласнога этапа сталі 127 дзяцей з 22 раёнаў сталічнай вобласці і горада Жодзіна. 12 студзеня 2024 года  ў Палацы культуры горада Маладзечна правялі ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў. Традыцыйна яна з'яўляецца фінальным мерапрыемствам навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Ганаровага звання "Вучань года Мінскай вобласці - 2023" у гэты дзень быў удастоены 21 вучань Мінскай вобласці, сярод якіх у намінацыі "Вучэбная дзейнасць" перамогу атрымаў вучань 10 класа нашай гімназіі Арсеній Веракса! Кожны з пераможцаў быў узнагароджаны дыпломам, падарункавым выданнем "99 знакамітых месцаў Беларусі", салодкім падарункам, памятнымі сувенірамі і сімвалам конкурсу. Падзякі былі ўручаны бацькам вучням, граматы атрымалі і педагогі, дзякуючы намаганням якіх дзеці ўзышлі на вяршыню Алімпу. Хаецкая Вольга Віктараўна - настаўнік біялогіі, менавіта разам з ёй Арсеній паказывае выдатныя вынікі на рэспубліканскай алімпіядзе! Віншуем Арсенія, Вольгу Віктараўну і ўсіх педагогаў,  дзякуючы стараннай, карпатлівай працы якіх кожны дзень асвятляюцца святлом новых ведаў дапытлівыя розумы нашых вучняў. Хай сёння и заўсёды запальваюцца новыя зоркі сумесных дасягненняў настаўнікаў, бацькоў і вучняў! Віншуем і ганарымся!

Версия сайта для слабовидящих