ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Восеньскі кірмаш са знакам якасці

28.09.2024
Восеньскі кірмаш са знакам якасці

Традыцыйны восеньскі кірмаш, які ў разгар залатой пары праводзіцца ў нашай гімназіі, – не толькі чаканае многімі свята, але і неад'емная частка адукацыйнага працэсу, сумеснай творчай дзейнасці педагогаў, вучняў і іх бацькоў. На адкрыцці кірмашу выступілі вучні гімназіі з сольнымі і харавымі песняміі. Гімназістыі з 1 па 11 клас з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве! Рабяты паспрабавалі сябе ў ролі прадаўцоў, гандлёвыя шэрагі былі перапоўненыя рознымі таварамі: салодкай выпечкай, саленнямі, творчымі  вырабамі! Восеньскі кірмаш – гэта своеасаблівы бізнес-вопыт для рабят: адны вучацца прадаваць, іншыя – купляць! 

Зазірнулі на кірмаш і вясёлыя цыганы. Іх фінансавыя прадказанні абавязкова спраўдзяцца! 

На кірамшы можна было паўдзельнічаць і ў спартыўных гульнях і выйграць салодкі пачастунак. Восеньскі кірмаш прынёс шмат пазітыўных, яркіх, незабыўных эмоцый ад свята. 

Выказваем падзяку бацькам, дзецям, класным кіраўнікам за арганізацыю мерапрыемства! Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва і ўдзел у разнастайных святах, акцыях, конкурсах і спаборніцтвах нашай гімназіі.

Версия сайта для слабовидящих