Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Восеньскі кірмаш "Дары восені - дары бацькоўскай любві"

12.10.2025
Восеньскі кірмаш "Дары восені - дары бацькоўскай любві"

Кірмашовыя сустрэчы

Усе чакаюць кожны год.

Песні тут гучаць і лечаць

Усіх выводзяць у карагод!

11 кастрычніка, напярэдадні Тыдня бацькоўскай любві ў гімназіі адбыўся традыцыйны восеньскі кірмаш "Дары восені - дары бацькоўскай любві", які аб'яднаў вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў.

Кірмаш ператварыў гімназічны двор у шумны і маляўнічы базар. Вучні з 1 па 11 класы разам з бацькамі арганізавалі свае творчыя "лаўкі". Сталы ламіліся ад багацця: там можна было знайсці духмянае варэнне, свежы мёд, сакавітыя яблыкі і гародніну, салодкія пачастункі. А яшчэ - вырабы на восеньскую тэматыку, гарбузы, утульныя кампазіцыі, якія стваралі атмасферу сапраўднага свята.

Гэтае мерапрыемства стала не проста магчымасцю купіць пачастункі ці сувеніры. Яно паказала, наколькі згуртаванай можа быць наша гімназічная сям'я. Бацькі актыўна дапамагалі дзецям у арганізацыі і продажы, а класы спаборнічалі ў арыгінальнасці афармлення сваіх сталоў. Сваю прадукцыю прадставілі і вучні бізнэс-камапніі "ЭКАДАРунак". Так, у гульнявой форме, дзеці знаёмяцца з асноўнымі законамі рынку, асвойваюць фінансавую граматнасць.

Версия сайта для слабовидящих