26 і 27 лістапада 2026 года педагагічны вопыт ДУА «Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава» быў паспяхова прэзентаваны на міжнародным узроўні адразу на дзвюх навукова-практычных канферэнцыях.
26 лістапада ў ДУА «Акадэмія нацыянальнай адукацыі» (г. Мінск) адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інавацыйная адукацыйная практыка як рэсурс развіцця», якая аб'яднала больш за 130 навукоўцаў і педагогаў з Беларусі, Расіі і Казахстана. У праграме форуму з дакладам «Праектаванне асяроддзя лічбавай і псіхалагічнай бяспекі педагога як рэсурсу фарміравання сацыяльна бяспечных і адказных паводзін вучняў» выступіла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вольга Уладзіміраўна Афонская.
27 лістапада эстафету прыняла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сатпаеўскія чытанні: інавацыйныя падыходы ў сучаснай адукацыі: ад тэорыі да практыкі», арганізаваная Метадычным цэнтрам Упраўлення адукацыі акімата Кастанайскай вобласці і Рудненскім політэхнічным каледжам (Рэспубліка Казахстан). Свой прафесійны і кіраўнічы вопыт на форуме прадставілі дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вольга Уладзіміраўна Афонская.
Па выніках работы секцый даклады прадстаўнікоў нашай гімназіі атрымалі высокую ацэнку экспертнай камісіі і былі адзначаны падзячнымі лістамі арганізатараў, а матэрыялы выступленняў увойдуць у выніковыя зборнікі канферэнцый.
Віншуем калег з годным прадстаўленнем гімназіі на міжнароднай арэне і жадаем новых творчых і прафесійных поспехаў!