Віншуем! Ганарымся!
Веракса Арсеній, 11 «Б» клас – Дыплом ІІІ ступені ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Біялогія» (настаўнік – Хаецкая Вольга Віктараўна);
Харунжы Павел, 11 «Б» клас- пахвальны водзыў па вучэбных прадметах «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя» (настаўнік – Забароўскі Анатолій Станіслававіч).
Шчыра дзякуем вучням, іх бацькам і настаўнікам за вялікую падрыхтоўчую працу і талент, жаданне развіваць і развівацца, за імкненне ісці наперад і веру ў перамогу!