5 красавіка адбыўся Міжнародны конкурс праектна-даследчых работ школьнікаў, студэнтаў і педагагічных работнікаў «Прызма» - 2025.
Мэты конкурсу:
- прад'яўленне шырокай грамадскасці лепшых узораў праектна-даследчых работ школьнікаў і педагогаў, сумесных праектаў і даследаванняў навучэнцаў, бацькоў і педагагічных работнікаў;
- стварэнне міжрэгіянальнай сеткавай праектна-даследчай школы, заснаванай на прымяненні праектна-даследчай дзейнасці вучняў у агульнай адукацыі і выбудоўванні сістэмы пераемнасці сярэдняй і вышэйшай школы праз прыцягненне да работы з навучэнцамі бацькоў, студэнтаў, выкладчыкаў прафесійных адукацыйных устаноў, вучоных.
Традыцыйна вучні нашай гімназіі прымаюць удзел у дадзеным конкурсе. У чарговы раз удзел гімназістаў стаў паспяховым:
Казлова Кацярына, вучаніца 10 "А" класа - у намінацыі "Выбар" гуманітарны напрамак - пераможца - 1 месца; кіраўнік - намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік рускай мовы і літаратуры Афонская Вольга Уладзіміраўна.
Віншуем з перамогай!