ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Віншуем з перамогай у конкурсе "Чалавек сваёй лёсу" да 100-годдзя В.Быкава"

20.02.2024
Віншуем з перамогай у конкурсе "Чалавек сваёй лёсу" да 100-годдзя В.Быкава"

У рамках святкавання 100-годдзя В.Быкава з мэтай грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў, далучэнне іх да літаратурнай творчасці і выяўлення адораных дзяцей у галіне літаратурнай творчасці з 20 снежня 2023 года па 15 лютага 2024 года прайшоў раённы этап Рэспубліканскага -конкурсу "Чалавек сваёй лёсу" да 100-годдзя В.Быкава". Конкурс праходзіў па намінацыях "Лепшы празаічны твор", "Лепшы вершаваны твор" у трох узроставых намінацыях.
На конкурс было прадстаўлена 54 работы ад 27 устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Сярод пераможцаў - вучаніца 8 "Б" класа Мытнік Ксенія, якая заняла 3 месца ў намінацыі "Лепшы празаічны твор". Віншуем Ксенію і яе настаўніка - Падколзіну Жанну Паўлаўну. Жадаем творчых поспехаў і перамог! 

Версия сайта для слабовидящих