28 сакавіка 2024 года адбыўся заключны тур першага этапа рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару (канферэнцый) вучняў па вучэбных прадметах на базе ДУА "Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава". Па выніках работы журы 3 гімназісты заваявалі дыпломы. Працэнт паспяховасці - 100%!
Сіліч Ульяна, 10 клас, - секцыя «Англійская мова, філалогія, краіназнаўства» (кіраўнік - Шмуляўцова Марына Уладзіміраўна) - Дыплом І ступені,
Казлова Кацярына, 9 клас, секцыя "Лінгвістыка (руская мова)" (кіраўнік - Афонская Вольга Уладзіміраўна) - Дыплом І ступені,
Лазерка Аляксандр, 10 клас, секцыя "Літаратуразнаўства (беларуская літаратура)" (кіраўнік - Падколзіна Жанна Паўлаўна) - Дыплом І ступені.
Віншуем пераможцаў і кіраўнікоў работ з заслужанай перамогай у канферэнцыі! Жадаем не спыняцца на дасягнутым, заўсёды рухацца наперад, пакараць любыя вяршыні.