ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Віншуем пераможцаў конкурса чытальнікаў

20.02.2024
Віншуем пераможцаў конкурса чытальнікаў

Раённы паэтычны конкурс чытальнікаў на беларускай мове, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіўся ў рамках святкавання Дня роднай мовы з мэтай прапаганды і папулярызацыі беларускай мовы, далучэння дзяцей да чытання твораў беларускіх аўтараў на роднай мове, стымулявання цікавасці сярод юных чытальнікаў да заняткаў паэтычнай творчасцю і акцёрскім майстэрствам у адкрытым фармаце. У  конкурсе прынялі ўдзел 79 вучняў (28 – узроставая катэгорыя 1-4 класы, 23 – узроставая катэгорыя 5-7 класы, 28 – узроставая катэгорыя 8-11 класы) з 37 устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Па выніках работы журы нашы гімназісты - сярод лепшых: Ахмедава Даніэла, 10 "Б" клас - Дыплом 1 ступені (настаўнік - Падколзіна Жанна Паўлаўна). Лазерка Іван, 4 "А" клас - Дыплом ІІ ступені (настаўнік - Дзеравяга Ілона Раманаўна). Віншуем нашых пераможцаў і настаўнікаў, якія падрыхтавалі вучняў!

Версия сайта для слабовидящих